БЕЛ Ł РУС

ЗША ўвялі санкцыі супраць двух расіянаў і трох кампаній, звязаных з Яўгенам Прыгожыным

30.09.2019 / 18:00

Nashaniva.com

Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць двух расіянаў і трох кампаній з-за ўмяшання ў прэзыдэнцкія выбары 2016 года.

У санкцыйны спіс трапілі грамадзяне Расіі Дзяніс Кузьмін і Ігар Несцераў. Па дадзеных Мінфіна ЗША, яны звязаны з «Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў» бізнэсмэна Яўгена Прыгожына.

Пад санкцыі трапілі і тры звязаныя з Прыгожыным кампаніі. Гэта Autolex Transport і Beratex Group, зарэгістраваныя на Сейшэльскіх выспах, а таксама Linburg Industries, зарэгістраваная ў Чэхіі.

У санкцыйных спіс таксама дададзена судна St. Vitamin Pleasure Craft і тры самалёты, запісаныя на вышэйпералічаныя кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула