БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце затрымалі двух іранцаў з фальшывымі пашпартамі

3.10.2019 / 08:06

Nashaniva.com

1 кастрычніка ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт «Мінск» пры афармленні рэйса «Нур-Султан - Мінск» памежнікі выявілі двух грамадзян Ірана з падробленымі дакументамі, паведамляе сайт Дзяржпамежкамітэта. Маладыя людзі 1984 г.н. прад'явілі для праверкі пашпарты грамадзян Іспаніі, у якіх былі заменены старонкі з асабістымі звесткамі. Па гэтых дакументах яны планавалі вылецець у Вялікабрытанію.

Замежнікі затрыманыя як парушальнікі мяжы. Вырашаецца пытанне і аб прыцягненні іх да адказнасці за падробку дакументаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула