БЕЛ Ł РУС

На выходных — подых зімы. Чакаецца нават мокры снег

3.10.2019 / 12:30

Nashaniva.com

У пятніцу ападкі чакаюцца хіба па паўночным захадзе краіны. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу +3.. + 9°С, днём +9.. + 15°С. Вецер заходні. У Мінску +9.. +11°С.

5 і 6 кастрычніка чакаецца паступленне халодных няўстойлівых паветраных мас са Скандынавіі. Усталюецца халоднае надвор'е.

У суботу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны. Ноччу +1.. + 7°С, месцамі слабыя замаразкі 0..- 2°С; днём ад + 5°С па поўначы да + 13°С па поўдні. У Мінску +7.. +9°С.

У нядзелю ў асобных раёнах дождж і мокры снег. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Ноччу на большай частцы замаразкі 0..- 4°С, днём +2.. + 9°С.. У Мінску ўсяго +3.. +5°С

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула