БЕЛ Ł РУС

У сасіскі не пойдзе толькі свінячы віскат

17.02.2009 / 14:31

Nashaniva.com

«Сыроватка не павінна злівацца ў каналізацыю», — падкрэсліў прэзідэнт Лукашэнка ў аўторак у Магілёве.

Прадпрыемствы па перапрацоўцы мясной і малочнай прадукцыі за 2009—2010 гг. павінны дабіцца безадходнай вытворчасці.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

Паводле кіраўніка дзяржавы, на малочнаперапрацоўчых прадпрыемствах за гэты тэрмін павінна быць асвоена вытворчасць сухой сыроваткі.

«Сыроватка не павінна злівацца ў каналізацыю», — падкрэсліў прэзідэнт.

Лукашэнка даручыў выдзеліць субсідыю памерам 3,7 млрд рублёў для ААТ «Бабушкина крынка», каб тут была завершана адпаведная мадэрнізацыя. Для Магілёўскай вобласці ў цэлым сусбсідыя на гэтыя мэты складзе 50 млрд рублёў.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула