БЕЛ Ł РУС

Андрэйчанка: Беларусь разлічвае на статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ

17.02.2009 / 15:13

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй ПАРЕ ў Мінску.

Нацыянальны сход Беларусі мог бы атрымаць статус спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы на яе чарговай сесіі. Пра гэта заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка 16 лютага на сустрэчы з дэлегацыяй ПАРЕ ў Мінску.

«У гэтым кірунку праведзена значная праца. Сёння наступіў вельмі добры момант, калі па многіх пазіцыях мы разумеем адзін аднаго», — сказаў ён.

У.Андрэйчанка заявіў, што парламент Беларусі «гатовы да канструктыўнага супрацоўніцтва і дыялогу з Радай Еўропы».»Мы зацікаўлены ў найхутчэйшай нармалізацыі адносінаў Беларусі і РЕ», — падкрэсліў ён.

Ён паведаміў, што беларускі бок улічыў пажаданні Рады Еўропы, якія былі выказаны ў яго рэзалюцыях па Беларусі. «Беларусь зрабіла крокі насустрач Радзе Еўропы, у прыватнасці, прайшло першае пасяджэнне сумеснай з АБСЕ групы па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства, створаны грамадскія рады пры Адміністрацыі прэзідэнта і Міністэрстве інфармацыі. У Беларусі пачаўся палітычны дыялог з грамадзянскай супольнасцю», — канстатаваў У.Андрэйчанка.

Ён зазначыў, што парламентарыі гатовы ўсяляк дапамагаць дакладчыку па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАРЕ Андрэа Рыгоні ў падрыхтоўцы даклада, з якім ён павінен выступіць на сесіі ў чэрвені 2009 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула