БЕЛ Ł РУС

«Кухар Пуціна» Прыгожын узначаліў медыягрупу «Патриот». У яе ўвайшлі СМІ, сувязь з якімі ён адмаўляў

4.10.2019 / 21:47

Nashaniva.com

Бізнэсмен Яўген Прыгожын, якога называюць «кухарам Пуціна», а таксама абвінавачваюць у сувязях з крамлёўскімі «фабрыкамі троляў» і прыватнымі вайсковымі кампаніямі, узначаліў раду медыягрупы «Патриот», у якую ўвайшлі выданні «Федеральное агентство новостей», «Народные новости», «Экономика сегодня» и «Политика сегодня», паведамляюць «Открытые медиа».

Сувязь з гэтымі выданнямі Прыгожыну прыпісвалі даўно. Пры гэтым прадстаўнікі бізнэсмена яе адмаўлялі.

Офіс медыягрупы знаходзіцца ў пецярбургскім жылым комплексе «Лахта плаза». Яго забудоўшчык — кампанія, якая належыць Прыгожыну.

Сваёй мэтай медыягрупа «Патриот» называе «максімальны распаўсюд інфармацыі пра падзеі ў Расіі для стварэння спрыяльнай інфармацыйнай прасторы, што накіравана на развіццё краіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула