Да канца года ў склад НАТА можа ўвайсці яшчэ адна краіна
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа не выключае, што Паўночная Македонія стане сябрам НАТА да канца года, піша rferl.org.
«Я перакананы, што Паўночная Македонія будзе моцным саюзнікам па НАТА, і я ўпэўнены, што Сенат ЗША гэтай восенню прыме пратакол пра сяброўства, і мы афіцыйна будзем вітаць вас у альянсе», — сказаў Пампеа.
Паўночная Македонія стане 30-м сябрам Альянсу.
У чэрвені 2018 года Македонія і Грэцыя падпісалі пагадненне, згодна з якім Македонія змяніла сваю назву на Паўночную Македонію. Узамен Афіны разблакавалі перамовы аб далучэнні Македоніі да НАТА і да ЕС.