БЕЛ Ł РУС

Джонсан адмовіўся пакідаць пасаду прэм'ера без звальнення каралевай Брытаніі

6.10.2019 / 10:27

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан не сыдзе ў адстаўку, калі Брусэль адхіліць яго ўмовы выхаду краіны з Еўрапейскага саюза або калі парламент выкажа яго ўраду вотум недаверу. Ён пакіне сваю пасаду толькі ў выпадку, калі яго звольніць каралева Лізавета II, піша The Sunday Times са спасылкай на некалькі членаў урада.

Суразмоўцы газеты ў Кансерватыўнай партыі дадалі, што прэм'ер не падасць у адстаўку, нават калі будзе ўстаноўлена, што ён парушыў закон, які забараняе выхад са складу ЕС без пагаднення.

«Пакуль паліцыя не з'явіцца каля дзвярэй Даўнінг-стрыт, 10 з ордэрам на арышт прэм'ер-міністра, ён не сыдзе», - сказаў адзін з вышэйшых сяброў торы.

Крыніцы выдання кажуць, што парламентарыі нават абмяркоўвалі магчымасць прызначэння на пасаду прэм'ера спікера палаты абшчын Джона Беркоу, але ў канчатковым рахунку яны ўсумніліся ў яго здольнасцях заручыцца падтрымкай большасці.

The Sunday Times нагадвае, што ў апошні раз манарх Вялікабрытаніі звальняў кіраўніка ўрада ў 1834 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула