БЕЛ Ł РУС

Крыніцы: Лукашэнка паедзе ў Аўстрыю 12 лістапада

7.10.2019 / 20:44

Nashaniva.com

У гэтым годзе адбудзецца «нармальны паўнавартасны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюз», заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля адкрыцця форуму «Мінскі дыялог». 

Чытайце: Макей анансаваў хуткі «нармальны паўнавартасны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюз»

Як паведамілі «Нашай Ніве» крыніцы, гаворка вядзецца пра візіт у Аўстрыю. Папярэдняя гаворка пра 12 лістапада.

«Можна было б арганізаваць візіт і ў Брусэль, і ў Страсбург, але яшчэ не склаліся ўмовы, бо такі візіт трэба насыціць падзеямі», — дадала крыніца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула