БЕЛ Ł РУС

Натальля Гарбанеўская галадоўнікам: «Найлепш галадаць групамі»

15.06.2006 / 22:44

Nashaniva.com

Вядомая расейская паэтка Натальля Гарбанеўская, паплечніца Ежы Гедройца, выказала падтрымку беларускім галадоўнікам.

Вядомая расейская паэтка Натальля Гарбанеўская, паплечніца Ежы Гедройца, выказала падтрымку беларускім галадоўнікам. У Менск яна прыехала на канфэрэнцыю, прысьвечаную 100-годзьдзю Гедройца, і тут даведалася пра беспрэцэдэнтную акцыю пратэсту. «Асабліва мяне ўстурбавала, што гэта робяць зусім маладыя людзі», – кажа паэтка, якая сама мае 24-гадовага ўнука.

Н.Гарбанеўская пераказала колькі парадаў для галадоўнікаў. «Трэба рабіць не бестэрміновую галадоўку, а эстафэтную, – перакананая паэтка, якая прайшла празь вязьніцы савецкай карнай сыстэмы. – Бестэрміновая мае сэнс за кратамі. А на свабодзе найбольш эфэктыўная – эстафэтная. Найлепш трымаць яе групамі па тыдні. Гэтак не заганяеш сябе ў безвыходнае становішча і не падрываеш незваротна ўласнае здароўе. Апошні дзень галадоўкі адной групы можа быць першым днём галадоўкі для другой групы».

АШ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула