БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік БРСМ: Мы ніколі не будзем стаяць на варце інтарэсаў дэгенератаў і падтрымліваць прыдуркаватых ВІДЭА

8.10.2019 / 22:8

Nashaniva.com

Сёння ў інстаграм-канале БРСМ адбыўся стрым з удзелам кіраўніка маладзёжнай арганізацыі Дзмітрыем Варанюком і прэс-сакратаром мінабароны Уладзімірам Макаравым.

Падчас стрыма студэнты задавалі пытанні наконт службы ў войску Макараву, і некаторыя з іх былі вельмі нязручныя. Сама трансляцыя па нейкай прычыне была гарызантальнай, хаця фармат сторыс у інстаграме прадугледжвае вертыкальныя відэа.

У канцы эфіру кіраўнік БРСМ выказаўся досыць рэзка: «Што тычыцца варты і інтарэсаў, БРСМ заўсёды стаяў і будзе стаяць на варце інтарэсаў моладзі. Мы ніколі не будзем стаяць на варце інтарэсаў дэгенератаў. І я тут у жывым эфіры магу гэта казаць. На жаль, мы ніколі не будзем падтрымліваць прыдуркаватых або рабят, якія спрабуюць нашкодзіць нашай краіне. Гэтага мы не дазволім», — сказаў Дзмітрый Варанюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула