БЕЛ Ł РУС

Бернд Штанге: «Глеб яшчэ гуляе? Сур'ёзна?»

9.10.2019 / 12:33

Nashaniva.com

football.by

Экс-трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе даў інтэрв'ю прэс-службе Parimatch, піша Tut.by.

— У лістападзе паедзеце ў Мёнхенгладбах на матч Германія — Беларусь? У ім, дарэчы, зыходзячы з каціровак Parimatch, шанцаў у нас няма.

— Так. Шанцаў у беларусаў, сапраўды, няма. Можа, буду каментаваць гульню для нямецкага тэлебачання. Прынамсі, цяпер чакаю прапаноў. Немцы зусім нічога не ведаюць аб вашай зборнай. Для іх беларускі футбол асацыюецца толькі з Глебам, а ён ужо скончыў кар'еру.

— У «Іслачы» яшчэ гуляе …

— Сур'ёзна?! Я нават не ведаў. Ну, у зборнай нешта Аляксандра ўсё роўна няма.

Таксама гер Штанге пракаментаваў шанцы зборнай Беларусі трапіць на Еўра-2020 праз плэй-оф Лігі нацый.

«Па-мойму, нават прафесіяналам нялёгка разабрацца ў яго рэгламенце. Нядаўна прэзідэнт «Баварыі» Улі Хенес сказаў, што толкам не разумее гэтую сістэму.

Але калі ў беларусаў ёсць рэальны шанец, то гэта выклікае пытанні да спаборніцтваў.

Па-мойму, на Еўра ўсё ж павінны трапляць самыя моцныя. Думаю, гэты турнір чакаюць змены», — сказаў нямецкі спецыяліст.

У чацвер у Мінску зборная Беларусі згуляе адборачны матч Еўра-2020 супраць Эстоніі, а ў нядзелю супраць Нідэрландаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула