БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне скончыла жыццё самагубствам навучэнка каледжа

10.10.2019 / 16:58

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «Отчислено» паведаміў, што ў Маладзечне скончыла жыццё самагубствам навучэнка політэхнічнага каледжа. Яна засілілася пасля спрэчкі з выкладчыкам. У адміністрацыі адмовіліся каментаваць сітуацыю па тэлефоне, піша Радыё Свабода.

Афіцыйная прадстаўніца упраўленьня СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог паведаміла, што па факце гібелі дзяўчыны «следчыя разбіраюцца, устанаўліваюць абставіны яе гібелі».

«Іншая інфармацыя па этычных меркаваннях не падлягае агучванню, у тым ліку і ў інтарэсах следства», — сказала яна карэспандэнту Свабоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула