БЕЛ Ł РУС

Аўтавакзал у Вільні застанецца на сваім месцы: пераносіць за горад не будуць

11.10.2019 / 08:57

Nashaniva.com

Delfi.lt

Прадпрымальнік Андрэй Палейчык, які кіруе Віленскім аўтобусным вакзалам сказаў, што 10 кастрычніка дамовіўся з мэрам Вільні Рэмігіюсам Шымашусам — вакзал застанецца на ранейшым месцы, піша Delfi

Два гады таму Шымашус згадваў пра магчымасць перанесці аўтавакзал у Пілайце (раён на паўночным захадзе Вільні), калі акцыянеры не будуць думаць пра яго абнаўленне.

За гэты час мэрыя з «Літоўскай чыгункай» дамовіліся аб акультурванні тэрыторыі вакзала, каб зрабіць яго сучасным транспартным вузлом, бізнес-цэнтрам, а таксама забаўляльным цэнтрам.

«Мы пацвярджаем сваю гатоўнасць удзельнічаць у развіцці аўтавакзала і нашай тэрыторыі разам з чыгуначным вакзалам. Канчатковых рашэнняў пакуль няма, пра іх казаць рана, мы толькі абмеркавалі, што пераносу аўтавакзала не будзе, ён застаецца тут. Чыгуначны застаецца на сваім месцы, я на сваім, але да праекту падыходзім разам», - сказаў Палейчык пасля сустрэчы з Шымашусам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула