БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Прыняцце дэкларацыі аб неразмяшчэнні РСМД стала б важным крокам у зніжэнні напружанасці

11.10.2019 / 11:24

Nashaniva.com

Прыняцце дэкларацыі адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняга і меншай далёкасці ў Еўропе стала б важным крокам у зніжэнні напружанасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на саміце СНД у Ашхабадзе, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларускім бокам была вылучана ініцыятыва аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе. «Пасля спынення дзеяння адпаведнага дагавора становіцца вельмі верагодным з'яўленне такіх узбраенняў у еўрапейскай частцы кантынента. А гэта непазбежна цягне за сабой пагрозу новага вітка ваеннай канфрантацыі», - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь як паўнапраўная ўдзельніца дагавора не выходзіла з яго і больш не мае намер гэта рабіць, калі не будзе пагроз бяспекі краіны.

Мінск прапануе распрацаваць дэкларацыю адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе. «Прыняцце такога дакумента стала б важным крокам у зніжэнні напружанасці, аднаўленні даверу і ўмацаванні міжнароднай бяспекі», — рэзюмаваў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула