БЕЛ Ł РУС

Суд над Арцёмам Дубскім — 3 сакавіка

19.02.2009 / 11:02

Nashaniva.com

Працэс будзе праходзіць у Асіповіцкім гарадскім судзе.

Судовы працэс над кіраўніком Асіповіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Арцёмам Дубскім прызначаны на 3 сакавіка.

Паседжанне адбудзецца ў Асіповіцкім гарадскім судзе.

Паводле трэцяй па ліку крымінальнай справе, яго вінавацяць у парушэнні ўмоваў адбыцця пакарання, у тым, што ён з’ехаў з Асіповічаў.

Паводле закону, яго могуць перавесці адбываць пакаранне ў больш жорсткія ўмовы — у папраўчую калонію.

Нагадаем, 22‑гадовы Арцём з’яўляецца фігурантам «справы 14‑ці». У 2008 годзе яго пакаралі двума з паловай гадамі абмежавання волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

Асіповіцкая міліцыя распачала супраць Арцёму яшчэ адну крымінальную справу. Хлопца звінавацілі ў тым, што з чужой сім‑карткі ён выйшаў у інтэрнэт і нанёс страту кампаніі Velcom.

Арцём з’ехаў ва Ўкраіну і яго судзілі завочна. Ён мусіць выплаціць 3,5 млн рублёў кампенсацыі.

13 лютага Арцёма Дубскага знялі з цягніка ў Гомелі, калі ён вяртаўся дадому з Украіны, дзе правёў апошнія некалькі месяцаў. З 16 лютага маладафронтавец знаходзіцца ў Бабруйскім СІЗА.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула