БЕЛ Ł РУС

Беларусь заплаціць амерыканскім юрыстам, каб тыя дапамаглі ёй дамагчыся прызнання як краіны з рынкавай эканомікай у ЗША

14.10.2019 / 22:10

Nashaniva.com

Беларусь заключыць дамову з амерыканскай юрыдычнай кампаніяй Crowell&Moring, каб тая дапамагла ёй дамагчыся прызнання як краіны з рынкавай эканомікай у ЗША, паведамляе міністэрства эканомікі.

Цяперашні статус дзяржавы з нярынкавай эканомікай дазваляе ЗША ўжываць у дачыненні да беларускіх тавараў абмежавальныя мытна-экспартныя тарыфы. З-за гэтага экспарт такіх тавараў у ЗША аказваецца невыгодны вытворцам.

У цяперашнім статусе Беларусь знаходзіцца з моманту распаду СССР. Пры гэтым такія краіны, як Расія, Казахстан, Украіна, Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя і Румынія паспяхова аспрэчылі яго.

Міністэрства ўпэўненае, што беларуская эканоміка ўжо многія гады адпавядае рынкавым прынцыпам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула