БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам аўтамабіль збіў лася: траўмы атрымалі тры чалавекі

15.10.2019 / 10:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 14 кастрычніка каля вёскі Мядзведаўка. «Опель Амега» сутыкнуўся з ласём, у выніку чаго з'ехаў у кювет, паведамляе МНС.

Пры дапамозе спецыяльнай прылады кіроўца быў дэблакаваны. Акрамя таго, аўтамабіль самастойна пакінулі два пасажыры. Пасля агляду ўсіх пацярпелых шпіталізавалі з рознымі траўмамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула