БЕЛ Ł РУС

20-гадовы мінчук скраў у бацькоў сябра $7 тысяч, пакуль тыя былі на лецішчы

15.10.2019 / 14:02

Nashaniva.com

Бацькі таварыша з'ехалі на дачу, а 20-гадовы прыйшоў у госці. Праблема была толькі ў тым, што грошай на вясёлы вольны час не было, паведамляе сталічная міліцыя.

Прыяцелі вырашылі пашукаць у кватэры: малады чалавек выявіў у шафе два скруткі з валютаў. Але сын адмовіўся прысабечыць грошы. А вось сябрук не пагрэбаваў. Адну ўпакоўку са зберажэннямі ўзяў цалкам, а з другой выкраў толькі частку грошай. Але ўсяго ўзяў 7650 даляраў ЗША.

Патраціў грошы на раздачу даўгоў, куплю адзення і казіно.

Дарэчы, фігурант у 2018 годзе ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кватэрны крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула