БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне хлопец залез у чужую хату, каб скрасці плюшавых мядзведзяў. Цяпер можа сесці на 4 гады

15.10.2019 / 18:21

Nashaniva.com

У ноч з 12 на 13 кастрычніка невядомы ўварваўся ў дом жлобінскага прадпрымальніка, які займаецца пашывам мяккіх цацак: сарваў навясны замок, пракраўся ў прыватны дом, размешчаны ў раённым цэнтры, і выкраў двух плюшавых мядзведзяў, паведамляе міліцыя.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што напярэдадні відавочцы бачылі маладога чалавека, які бадзяўся каля дома, дзе шыюць цацкі. Па прыкметах выйшлі на след злодзея.

23-гадовага беспрацоўнага жыхара Жлобіна знайшлі і даставілі ў Жлобінскі РАУС. Хлопец вярнуў плюшавых мядзведзяў і распавёў, што адну цацку планаваў падарыць, а другую прадаць.

Завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Цяпер яму пагражае да 4 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула