БЕЛ Ł РУС

Прыйшоў «сацыяльны работнiк» — знiклi грошы

20.02.2009 / 09:13

Nashaniva.com

Менавiта такiм спецыялiстам адрэкамендавалася невядомая, якая завiтала ў кватэру пенсiянеркi па вулiцы Горкага ў Гродне.

Пасля яе сыходу з шафы знiклi грошы — 1 мiльён 230 тысяч рублёў, 50 даляраў i 15 еўра.

А праз двое сутак ад «сацработнiкаў» пацярпела пенсiянерка, якая пражывае па вулiцы Пушкiна — яна пазбавiлася трох залатых вырабаў.

Iншым спосабам дзейнiчаў у Зэльвенскiм раёне яшчэ адзiн аферыст — ужо раней судзiмы жыхар тутэйшай вёскi Дзергiлi, якi называўся пажылым людзям супрацоўнiкам пажарнай службы. Маўляў, за няспраўнасць пячнога ацяплення трэба заплацiць штраф. Жыхарка вёскi Калiнаўка аддала махляру 25 тысяч рублёў, а пенсiянерка з вёскi Холстава — 23 тысячы. Зламыснiк затрыманы.

Барыс Пракопчык, Звязда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула