БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: У мяне ёсць кадравы рэзерв з 850 чалавек, якіх нельга затрымліваць, арыштоўваць без майго дазволу

18.10.2019 / 20:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка расказаў студэнтам Акадэміі кіравання аб падыходах пры прызначэнні кіруючых кадраў.

Паводле слоў Лукашэнкі, першапачаткова адміністрацыя ўносіць яму на ўзгадненне прапановы па кандыдатурах тых, хто прызначаецца на пасады з прэзідэнцкага кадравага рэзерву. У ім знаходзяцца каля 850 чалавек.

«Людзі, якія знаходзяцца ў кадравым рэестры прэзідэнта, маюць пэўныя паўнамоцтвы і абарону, імунітэт. Напрыклад, без дазволу прэзідэнта іх нельга затрымліваць, арыштоўваць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула