БЕЛ Ł РУС

У Расіі назвалі словы Лукашэнкі пра бар'еры «дзіўнымі»

18.10.2019 / 21:10

Nashaniva.com

Ва ўрадзе Расіі адзначылі дзіўнасць заяў Аляксандра Лукашэнкі адносна «захадаў стрымлівання» з боку Расіі ў дачыненні да некаторых беларускіх тавараў. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Кабінеце міністраў паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы, піша РБК.

Суразмоўцы заўважылі, што падобныя заявы чуць «даволі дзіўна». «Усе цудоўна ведаюць, і гэта зафіксавана ў матэрыялах сустрэч на ўзроўні міністраў і кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС, што менавіта Беларусь найбольш часта блакуе рашэнні, якія датычацца агульнага рынку еўразійскага саюза», — прыводзяць агенцтвы словы сваіх суразмоўцаў.

Па словах крыніц, Мінск, у прыватнасці, блакуе рашэнні па алкаголі, тытуні, сельскагаспадарчай тэхніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула