БЕЛ Ł РУС

У выніку ўдараў, нанесеных Турцыяй падчас «перамір'я», загінулі 14 цывільных

19.10.2019 / 09:24

Nashaniva.com

У выніку бамбардзіроўкі Турцыяй у пятніцу загінулі 14 мірных жыхароў на паўночным усходзе Сірыі, паведамляе France-Presse.

Турэцкія паветраныя ўдары і мінамётныя абстрэлы забілі 14 мірных жыхароў. Абстрэлы парушылі пагадненне аб спыненні агню, абвешчанае ў чацвер позна ўвечары.

Дагавор павінен быў забяспечыць пяцідзённую паўзу для эвакуацыі курдаў з памежнага горада Рас Аль-Айн і іншых абласцей, якія Турцыя хоча кантраляваць уздоўж сваёй мяжы з Сірыяй.

У гэты дзень турэцкая авіяцыя таксама правяла бамбардзіроўку вёскі Баб-эль-Хейр, у выніку якой загінулі 5 мірных жыхароў і 4 курдскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула