БЕЛ Ł РУС

Конара Макгрэгара падазраюць у згвалтаванні

20.10.2019 / 10:21

Nashaniva.com

Фота: @thenotoriousmma

Байца MMA Конара Макгрэгара падазраюць у сэксуальным гвалце. Пра гэта паведамляе Лента.ру са спасылкай на Fox News.

Паводле інфармацыі тэлеканала, ахвярай стала 20-гадовая дзяўчына. Інцыдэнт адбыўся на паркоўцы каля аднаго з бараў Дубліна.

Прадстаўнікі Макгрэгара абверглі гэтую інфармацыю, заяўляючы, што баец часта становіцца ахвярай чутак. Абвінавачванняў супраць спартсмена пакуль не выставілі.

У Макгрэгара неаднаразова ўзнікалі праблемы з законам. У красавіку 2018 года ён быў арыштаваны ў сувязі з нападам на аўтобус з удзельнікамі турніру Абсалютнага байцоўскага чэмпіянату (UFC) у Нью-Ёрку. Далейшае разбіральніцтва прывяло да абвінавачання байца. Яму прысудзілі папраўчыя работы.

У 2019 годзе Макгрэгар быў затрыманы паліцыяй за тое, што выхапіў і разбіў тэлефон фаната, які вырашыў яго сфатаграфаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула