БЕЛ Ł РУС

У Іванаўскім раёне мужчына выпаў з фургона і загінуў

21.10.2019 / 14:30

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося апоўначы 19 кастрычніка.

«Фіят Дуката», якім кіраваў 39-гадовы жыхар Брэста рухаўся па дарозе Кобрын — Гомель — мяжа Расіі. У кузаве-фургоне быў знаходзіўся 42-гадовы берасцеец.

На 443-м км падчас руху пасажыр адкрыў бакавыя дзверы аўтафургона і выпаў на праезную частку дарогі.

Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння, паведамляе абласная міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула