БЕЛ Ł РУС

Дэпутат з Бангладэш наняла восем двайнікоў для здачы экзаменаў ва ўніверсітэце

21.10.2019 / 21:49

Nashaniva.com

Бангладэшскага палітыка выключылі з універсітэта пасля таго, як яна наняла цэлых восем двайнікоў, каб здаць іспыты, піша The Guardian.

Тамана Нусрат абвінавачваецца ў тым, што плаціла двайнікам за тое, што тыя замянілі яе мінімум на 13 тэстах.

Нусрат была абраная ў парламент летась, яна вучылася на ступені бакалаўра мастацтваў у Адкрытым універсітэце Бангладэш.

Таману Нусрат выключылі з ВНУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула