БЕЛ Ł РУС

«Гісторыя будзе жыць вечна»: выйшаў фінальны трэйлер 9-га эпізоду «Зорных войнаў»

22.10.2019 / 09:33

Nashaniva.com

Кампанія Disney выпусціла фінальны трэйлер фільма «Зорныя войны: Скайуокер. Узыход». У ім галоўная гераіня Рэй змагаецца з Кайла Рэнам, а таксама сустракаецца з прынцэсай Леяй Арганай. «Сага скончыцца. Гісторыя будзе жыць вечна», — абвяшчае слоган роліка.

Фільм «Зорныя войны: Скайуокер. Узыход» выйдзе ў пракат 20 снежня 2019 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула