БЕЛ Ł РУС

Жыхар Брэста спальваў смецце на лецішчы і падпаліў сам сябе

22.10.2019 / 13:01

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўчора днём у садовым таварыстве ў в. Шэбрын Брэсцкага раёна. Адтуль у абласную бальніцу даставілі 72-гадовага пенсіянера з апёкамі 20% цела, піша vb.by.

Медыкі тут жа паведамілі пра выпадак у абласное ўпраўленне МНС. Высветлілася, што пацярпелы працаваў на лецішчы і вырашыў перад зімой навесці парадак.

Ён сабраў смецце, закінуў яго ў жалезную бочку, заліў бензінам і падпаліў. Аднак нешта пайшло не так: агонь перакінуўся на адзенне мужчыны і прычыніў яму цялесныя пашкоджанні.

Полымя ўдалося збіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула