БЕЛ Ł РУС

Падчас пажару ў Гарадоцкім раёне загінуў чалавек

23.10.2019 / 07:49

Nashaniva.com

Мужчына загінуў падчас пажару ў прыватным доме ў вёсцы Мішуціна Гарадоцкага раёна, паведамілі БелТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра здарэнне паступіла ратавальнікам у 23.56 22 кастрычніка. У агні загінуў знаёмы гаспадыні дома.

Яшчэ двух чалавек на пажарах у Віцебскай вобласці ўдалося выратаваць. Напярэдадні ўвечарыз палаючага дома ў вёсцы Богушава Полацкага раёна супрацоўнікі МНС вывелі гаспадара, ён шпіталізаваны. Ратавальнікі выязджалі на выклік, які паступіў 22 кастрычніка ў 22.51, у аграгарадок Бігосава Верхнядзвінскага раёна — гарэла кватэра. Мужчыну выратавалі, ён таксама знаходзіцца ў шпіталі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула