БЕЛ Ł РУС

Памёр знакаміты кот Біла Клінтана

21.02.2009 / 15:39

novonews.lv

фота

У адной з ветэрынарных клінік Галівуда ўсыпілі знакамітага ката Сокса

У адной з ветэрынарных клінік Галівуда ўсыпілі знакамітага ката Сокса, які жыў у сям’і Біла і Хілары Клінтанаў падчас знаходжання Клінтана на пасадзе прэзідэнта ЗША.

Сокс, нарадзіўся ў 1989 г., апошнія гады пакутваў ад раку і знаходзіўся ў клініцы ад лістапада 2008 г.

У сям’і Клінтанаў Сокс з’явіўся пасля таго, як яго знайшла на вуліцы дачка Клінтанаў Чэлсі. Тады Біл Клінтан быў яшчэ губернатарам Арканзаса. У 1993 г. ён пераехаў у Белы Дом.

Сокс доўгі час быў "першым катом " ЗША, пакуль у 1997 г. у Белым доме не з’явіўся лабрадор Бадзі, які стаў "першым сабакам краіны". Пасля сыходу Клінтана з пасады прэзідэнта, ён забраў Бадзі з сабой, а Сокса аддаў сваёй памочніцы. У самым пачатку 2002 г. Бадзі загінуў, трапіўшы пад машыну.

Трымаць жывёлаў у Белым доме – не навіна.

У Гары Трумэна (1945—1952) была ручная каза, якая скубла траву перад Белым домам, а Калвін Кулідж (1923—1928) трымаў у Белым доме двух ручных янотаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула