БЕЛ Ł РУС

Суд у Бангладэш прысудзіў да пакарання смерцю 16 чалавек за спаленне жыўцом студэнткі

24.10.2019 / 10:48

Nashaniva.com

Суд у Бангладэш вынес у чацвер смяротны прысуд 16 асобам, прызнаным вінаватымі ў забойстве 19-гадовай студэнткі, спаленай жыўцом у красавіку. Як паведамляе тэлеканал NDTV, дзяўчына перад гэтым падала скаргу на сэксуальныя дамаганні з боку кіраўніка адной з рэлігійных школ — медрэсэ, піша ТАСС.

Па дадзеных тэлеканала, студэнтка Нусрат Джахан Рафі была аблітая керасінам і падпаленая пасля таго, як адмовілася адклікаць скаргу. Гэты выпадак выклікаў хвалю абурэння ў краіне.

«Гэты вердыкт суда даказвае, што забойцам ў Бангладэш нічога не сыдзе з рук. У нас ёсць вяршэнства закона», — цытуе тэлеканал пракурора Хафеза Ахмеда пасля абвяшчэння прысуду ў зале суда.

Як раней паведамлялі бангладэшскія СМІ, Нусрат была cпалена 6 красавіка на даху медрэсэ «Санагазі Іслам Мадраса», дзе яна вучылася, людзьмі, вернымі дырэктару, якога яна вінаваціла ў сэксуальных дамаганнях. Праз чатыры дні дзяўчына памерла ад апёкаў ў бальніцы Дакскага медыцынскага каледжа. Паліцыя арыштавала 16 чалавек, 12 абвінавачаных затым прызналіся ў датычнасці да забойства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула