БЕЛ Ł РУС

Крэмль назваў адзіную мэту прысутнасці расійскіх вайскоўцаў у Сірыі

24.10.2019 / 12:45

Nashaniva.com

Улады Расіі пераследуюць у Сірыі адзіную мэту — забяспечыць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт гэтай краіны. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК. Паводле яго слоў, па дасягненні гэтай мэты расійскія ваенныя павінны будуць пакінуць Сірыю.

«Пазіцыя Расіі добрая вядомая — толькі расійскія падраздзяленні знаходзяцца ў Сірыі на легітымнай аснове, па просьбе сірыйскага кіраўніцтва. І ў канчатковым выніку трэба забяспечыць поўны вывад замежных фарміраванняў з краіны пасля палітычнага ўрэгулявання», — заявіў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула