БЕЛ Ł РУС

У Гродне п'янчуга напаў на дзяўчат. Але тыя не разгубіліся і далі адпор

24.10.2019 / 14:29

Nashaniva.com

У абласным цэнтры 25-гадовы малады чалавек напіўся настолькі, што не памятае, што адбылося, паведамляе абласная міліцыя.

Увечары хлопец зайшоў у сквер па вуліцы Шчорса, дзе адпачывалі дзве дзяўчыны. Спачатку на іх вачах ён справіў натуральныя патрэбы, а потым стаў задзіраць незнаёмак. Адну з іх малады чалавек моцна штурхнуў, а другую і зусім ударыў кулаком па твары. Дзяўчаты не разгубіліся і далі адпор нападніку. У працэсе яго нават змаглі абліць кока-колай.

Міліцыя, што прыбыла па выкліку, затрымала хулігана. Першапачаткова што-небудзь выразнае адносна прычын сваіх неадэкватных паводзін ён патлумачыць не змог. Наогул на той момант яму цяжка даваліся словы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула