БЕЛ Ł РУС

У Магілёве мужчына выкінуў у лесе смецце — і заплаціць 7 600 рублёў

24.10.2019 / 14:33

Nashaniva.com

Штраф больш за 300 базавых велічынь пагражае парушальніку, які рашыў пазбавіцца ад бытавога смецця проста ў лесе, паведамляе mogilevnews.by

У вёсцы Коцні Магілёўскага раёна мужчына на трактары з прычэпам вывез і выгрузіў у лесе смецце, што было зафіксавана камерай фота- і відэафіксацыі. Асоба ўстаноўлена.

— Па гэтым факце парушэння прыродаахоўнага заканадаўства распачаты адміністрацыйны працэс. Акрамя загады аб ўборцы смецця парушальніку пагражае штраф у памеры 7650 рублёў, - адзначылі ў Магілёўскім лясгасе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула