Краіны Афрыкі атрымаюць яшчэ 2,5 мільярда даляраў ад Расіі
Расійскае «Міжнароднае агенцтва суверэннага развіцця», якое ўзначальвае кіраўнік групы кампаній «Царьград» Канстанцін Малафееў, прыцягне для трох краін Афрыкі 2,5 мільярда даляраў, паведамляе РБК.
Інвестыцыі пойдуць на будаўніцтва нафтаправода ў Нігеры, а таксама развіццё транспартнай інфраструктуры і чыгунак у Гвінеі і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Малафееў адмовіўся выдаваць крыніцы сродкаў на фінансаванне заяўленых праектаў.
Бізнэсмена Канстанціна Малафеева падазравалі ў фінансаванні непрызнаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, а таксама балгарскага руху «русафілаў».