БЕЛ Ł РУС

У Японіі выкралі дыямент коштам $ 1,8 млн

25.10.2019 / 8:0

Nashaniva.com

У японскім горадзе Ёкагама выкралі дыямент, рынкавы кошт якога складае 200 тыс. ен (каля $ 1,8 млн), паведамляюць інфармагенцтвы.

Дыямент быў выкрадзены з выставы каштоўнасцяў, якая праходзіла ў выставачным цэнтры Pacifico Yokohama. Перад закрыццём выставы супрацоўнік выявіў, што брыльянт знік, вітрына, дзе знаходзіўся каштоўны камень, не была замкнутая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула