БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпрабавалі новую ракету

25.10.2019 / 10:30

Nashaniva.com

На палігоне пад Барысавам упершыню ў Беларусі прайшлі пускі мадэрнізаванай супрацьтанкавай кіраванай ракеты 9М113М па браніраваных аб'ектах. Пускі прайшлі паспяхова, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале

У выніку мадэрнізацыі 9М113М атрымала дадатковы кумулятыўны зарад, гарантаванае пераадоленне дынамічнай абароны, а таксама павысілася бронепрабівальнасць з 250 мм да 375 мм.

9М113М — гэта мадэрнізаваны варыянт ракеты супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Конкурс». Яна прызначана для паражэння бранятанкавай тэхнікі з дынамічнай абаронай, умацаваных агнявых кропак, рухомых і нерухомых наземных цэляў, нізкалётных верталётаў у розны час сутак на далёкасцях да 4000 метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула