БЕЛ Ł РУС

У Пухавіцкім раёне ў тумане маршрутка ўрэзалася ў грузавік: траўмы атрымалі восем чалавек

25.10.2019 / 11:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 10:00 на 49-м км аўтадарогі Мінск — Гомель, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца цягача МАН з паўпрычэпам рухаўся ў напрамку Мінска і спыніўся перад пешаходным пераходам, прапускаючы людзей.

У спадарожным кірунку па маршруце «Мазыр — Мінск» ехаў мікрааўтобус з 16 пасажырамі.

З-за моцнага туману кіроўца маршруткі не заўважыў грузавік і здзейсніў сутыкненне.

Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі кіроўца і 7 пасажыраў маршрутнага таксі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула