БЕЛ Ł РУС

Размяшчэнне танкаў ЗША ля мяжы Беларусі з Літвой выклікала неўразуменне ў беларускага дэпутата

25.10.2019 / 22:34

Nashaniva.com

Размяшчэнне ля межаў Беларусі з Літвой амерыканскай бранятанкавай тэхнікі і кантынгенту Узброеных сіл ЗША выклікае неўразуменне. Такое меркаванне карэспандэнту БелТА выказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Бобрыкаў.

«Мы ні адну дзяржаву свету не расцэньваем як патэнцыйнага праціўніка. Больш за тое, Беларусь служыць пляцоўкай для перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. У гэтай сувязі гэтыя дзеянні выклікаюць яшчэ большае неразуменне», — адзначыў парламентарый.

Ён назваў натуральнай занепакоенасць, якую выказалі ў Беларусі. «Мы вымушаны разглядаць меры раўнавагі. У адказ на падобныя дзеянні трэба рэагаваць. Нездарма кіраўнік дзяржавы казаў, што порах трэба трымаць сухім. Адсюль яго даручэнне — распрацаваць план адэкватных мер», — сказаў дэпутат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула