БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паспрачаўся з вайскоўцам з-за пытання аб пратэстах: Ты мне наогул не можаш ніякія ўльтыматумы агучваць ВІДЭА

26.10.2019 / 14:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыехаў да добраахвотнікаў на лінію фронту. Яго абурыла пытанне аб магчымай сустрэчы з ветэранамі наконт акцыі пратэстаў «Не капітуляцыі».

Вайсковец спытаў Зяленскага, ці сустрэнецца ён з ветэранамі з нагоды акцый «Не капітуляцыі», якія прайшлі па ўсёй Украіне:

«Людзі патрабавалі сустрэчы», — сказаў вайсковец.

«Я прыйшоў табе сказаў, вы зброю адвядзіце. Ты мне пераводзіш стрэлкі. Ты мне наогул не можаш ніякія ўльтыматумы агучваць», — адказаў Зяленскі.

На словы ваеннага, што прэзідэнту перадалі інфармацыю пра акцыі пратэсту ва Украіне і пра жаданне ўдзельнікаў сустрэцца з ім, Зяленскі адказаў:

«Хто мне перадаў? Ва Украіне ўчора прайшоў дождж, вось што мне перадалі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула