БЕЛ Ł РУС

Магілёўка ў дэкрэтным адпачынку ўгаворвала сябровак афармляць на сябе крэдыты, а потым знікала

26.10.2019 / 18:38

Nashaniva.com

22-гадовая магілёўка, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем, падманула двух сваіх сябровак, паведамляе міліцыя.

32-гадовую знаёмую дзяўчына ўгаварыла заключыць з адным з банкаў дагавор на выкарыстанне карткі і перадаць картку ёй. Пасля гэтага без ведама сапраўднай уладальніцы карткі яна атрымала крэдыт памерам 2500 рублёў. Далей яна патраціла грошы, а калі прыйшоў час іх вяртаць — пераклала праблему на гаспадыню карткі. Тады апошняя звярнулася ў міліцыю.

Як высветлілася, гэта не адзіны выпадак: яшчэ адну сваю знаёмую дзяўчына ўгаварыла на тое ж самае, праўда, сума крэдыту была меншая.

Гэтыя грошы магілёўка таксама выкарыстала сама, а пасля гэтага перастала выходзіць на сувязь з сяброўкай.

Магілёўскі міжраённы аддзел СК адкрыў крымінальную вытворчасць па ч. 1 арт. 209 КК РБ «Махлярства». Магілёўцы можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула