БЕЛ Ł РУС

83-гадовы мужчына трапіў пад камбайн у кукурузным полі: яму ампутавалі дзве нагі

28.10.2019 / 17:16

Nashaniva.com

Каля вёскі Мясата Маладзечанскага раёна 27 кастрычніка 83-гадовы мужчына ў кукурузным полі трапіў пад камбайн, яму ампутавалі ступні.

Намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Салагуб распавёў mlyn.by:

— Пенсіянеру зрабілі аперацыю. Праведзена ампутацыя абедзвюх ніжніх канечнасцяў на ўзроўні галёнкі. Яго стан зараз стабільны. Пацыент пераведзены ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.

На месцы знойдзеныя пакеты з кукурузнымi пачаткамі. Апытваюцца відавочцы здарэння.

У СК адзначылі, што знаходзіцца паблізу сельскагаспадарчай тэхнікі ў перыяд уборкі ўраджаю небяспечна. Трэба быць асабліва ўважлівым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула