БЕЛ Ł РУС

На Балі шукаюць 34-гадовага беларуса — імаверна, ён сарваўся з абрыву ў акіян, робячы сэлфі

29.10.2019 / 13:10

Nashaniva.com

antaranews.com

Выратавальныя службы на востраве Балі шукаюць 34-гадовага турыста з Беларусі, што, як мяркуецца, сарваўся з 130-метровай скалы падчас спробы зрабіць сэлфі. Пра гэта піша Tut.by.

«27 кастрычніка, у 7.30, мы атрымалі інфармацыю ад людзей, што замежнік мог зваліцца са скалы падчас здымкі сэлфі», — распавялі ў паліцыі.

Усё здарылася на ўцёсе Tanjung Mebulu ў акрузе Бадунг на поўдні інданэзійскай выспы Балі. Непадалёк знайшлі арандаваную машыну, а ўнутры — пашпарт на імя беларуса. Мяркуюць, што мужчына прыехаў на ўцёс адзін і мог зваліцца, паслізнуўшыся.

У той жа дзень да месца накіравалі ратавальнікаў, але аперацыю адклалі на дзень з-за дрэннай бачнасці ва ўмовах цяжкадаступнай мясцовасці — вышыня скалы больш за 130 метраў.

Сёння да падножжа скалы спусціўся адзін выратавальнік, але мужчыну не знайшлі.

Не выключаюць, што беларуса магло б перанесці прылівам. Пошук працягваецца, імаверна, задзейнічаюць і верталёт

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула