БЕЛ Ł РУС

Зась сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі, каб абмеркаваць пытанні бяспекі

29.10.2019 / 18:23

Nashaniva.com

Па ініцыятыве амерыканскага боку дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась сёння ў Мінску прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, піша БелТА.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння, а таксама закрануты праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце планаў разгортвання дадатковых вайсковых кантынгентаў ЗША паблізу граніц Беларусі.

Амерыканскі бок падрабязна праінфармаваў аб планах правядзення аперацыі «Атлантычная рашучасць» і вучэння «Абаронца Еўропы — 2020», складзе і колькасці сіл і сродкаў, што прыцягваюцца, а таксама тэрмінах іх вяртання да месцаў пастаяннай дыслакацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула