БЕЛ Ł РУС

Расійская падлодка «Князь Уладзімір» запусціла «Булаву» — ракета праляцела ад Белага мора да Камчаткі ВІДЭА

30.10.2019 / 07:05

Nashaniva.com

Галаўная атамная падлодка праекта 955А (шыфр «Барэй-А») «Князь Уладзімір» на выпрабаваннях у Белым моры ўпершыню правяла стральбу балістычнай ракетай «Булава». Вучэбна-баявыя блокі ракеты штатна дасягнулі палігона Кура на Камчатцы, паведамілі ў сераду ў Мінабароны РФ, піша tass.ru.

Падчас пуску крэйсер знаходзіўся пад вадой.

Падлодка «Князь Уладзімір» завяршае сёлета дзяржаўныя выпрабаванні, падчас якіх будуць пратэставаны ўсе віды яе ўзбраення. Перадача карабля ў склад ВМФ РФ пройдзе ў снежні. Падлодка будзе несці службу на Паўночным флоце.

Раней у склад ВМФ РФ увайшлі тры атамныя падлодкі базавага праекту 955 (шыфр «Барэй») «Юрый Далгарукі», «Аляксандр Неўскі» і «Уладзімір Манамах». «Князь Уладзімір» — першы стратэгічны падводны крэйсер, пабудаваны згодна з абноўленым праектам 955А (быў спушчаны на ваду ў лістападзе 2017 года).

Паводле Мінабароны, ён мае меншую шумнасць, лепшыя сістэмы манеўравання і ўтрымання на глыбіні, а таксама ўдасканаленую сістэму кіравання зброяй. Усе «Барэі» могуць несці на борце па 16 ракет «Булава», таксама падлодкі абсталяваныя тарпеднымі апаратамі калібра 533 мм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула