БЕЛ Ł РУС

Мецэнат Павел Бераговіч: Выключыце з ПЭН-Цэнтра Ліпковіча

30.10.2019 / 9:37

Nashaniva.com

Павел Бераговіч — фундатар шматлікіх літаратурных узнагарод і конкурсаў, у тым ліку ПЭН-Цэнтра.

«Я прымаю светапоглядныя спрэчкі, нават вельмі гарачыя і жорсткія, калі ў запале дыскусіі можна ўжыць хлёсткія і крыўдныя ярлыкі. Але я ненавіджу хамства, непрыхаванае звычайнае хамства, калі «бабачаць і тычаць», як казаў Іосіф Мандэльштам, урэшце забіты хамамі, — напісаў мецэнат беларускай культуры Павел Бераговіч у адкрытым звароце да кіраўніцы ПЭН-Цэнтра Таццяны Нядбай. — Як ганаровы член ПЭНа, прашу Раду ПЭНа разгледзець заявы члена ПЭНа гр-на Ліпковіча Яўгена на адрас пісьменніка і палітыка Паўла Севярынца, сведкам якіх я стаў асабіста, і вырашыць, ці сумяшчальныя яны з членствам у арганізацыі», — піша ён.

Ягоны зварот падтрымалі пісьменнік і філосаф Ігар Бабкоў, праваабаронца і пісьменніца Паўліна Сцепаненка, эканамістка і кіраўніца Беларускага музея імя Івана Луцкевіча Людвіка Кардзіс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула