БЕЛ Ł РУС

Казахстан дамовіўся аб вайсковым супрацоўніцтве з Турцыяй

30.10.2019 / 10:59

Nashaniva.com

Дэпутаты мажыліса, парламента Казахстана, ратыфікавалі пагадненне аб доўгатэрміновым ваенным супрацоўніцтве краіны з Турцыяй, паведамляюць казахскія СМІ.

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва Нур-Султана і Анкары ў пытаннях ваеннай падрыхтоўкі і навучання ваенных, правядзенне сумесных вучэнняў і міратворчых аперацый, а таксама правядзенне сумесных ваенных і навукова-тэхнічных даследаванняў і супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці. Бакі будуць штогод складаць план дзеянняў для рэалізацыі гэтага супрацоўніцтва.

Двухбаковае пагадненне было падпісана прадстаўнікамі Турцыі і Казахстана восенню 2018 года. Па словах намесніка міністра абароны краіны Цімура Дандыбаева, мэта гэтага пагаднення заключаецца ў «далейшым развіцці доўгатэрміновага ваеннага супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай выгады паміж Казахстанам і Турцыяй».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула