БЕЛ Ł РУС

У Мазамбіку паўстанцы забілі пяцярых байцоў ПВК «Вагнер»

31.10.2019 / 09:00

Nashaniva.com

У Мазамбіку ў выніку нападу паўстанцаў загінулі пяцёра байцоў расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер». Аб гэтым піша выданне Carta de Mocambique са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Інцыдэнт адбыўся 27 кастрычніка ў правінцыі Кабу-Дэлгаду. Паўстанцы зрабілі засаду на аўтамабіль, у якім ехалі наёмнікі «Вагнера» і супрацоўнікі сілавых структур Мазамбіка: яны паставілі на дарозе барыкады, а калі машына спынілася, адкрылі агонь.

МЗС РФ пакуль афіцыйна не каментаваў гібель расіянаў у Мазамбіку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула