БЕЛ Ł РУС

Уцячы за 60 секунд: муж і жонка збеглі з гродзенскага хостэла, каб не плаціць

31.10.2019 / 18:11

Незвычайная гісторыя адбылася ў адным з хостэлаў Гродна ноччу 30 кастрычніка. Маладыя кліенты пасяліліся ў сямейным нумары, але, не чакаючы раніцы, выбраліся праз акно і ўцяклі. Пры гэтым не заплацілі за начлег, піша Hrodna.life.

View this post on Instagram

"Убежать за 60 секунд". Видео побега из гродненского хостела. Необычная история произошла в одном из хостелов города ночью 30 октября. Молодые клиенты поселились в семейном номере, но не дожидаюсь утра, они выбрались через окно и убежали. При этом не заплатили за ночлег. Интересно, чем ребята занимались в номере?предлагайте варианты в комментариях #гародня #Гродно #hrodnalife #hrodna #grodnotut

A post shared by Hrodna.life (@hrodna.life) on

Раніцай у нумары супрацоўнікі хостэла знайшлі 20 рублёў з 70 патрэбных за начлег.

«Тут усюды камеры, я не ведаю, чым яны думалі, калі ўцякалі, — распавядае ўладальнік хостэла Сяргей. — Прыйшла маладая пара каля поўначы, у нас тады тэрмінал не працаваў, дамовіліся раніцай разабрацца з аплатай. Але на раніцу іх не аказалася. Сталі праглядаць камеры і аказалася, што ў 01.39 яны вырашылі выбрацца праз акно і пакінуць хостэл. Пасля сябе яны пакінулі толькі 20 рублёў».

Сяргей у міліцыю не звяртаўся. Кажа, хай гэты ўчынак будзе на сумленні пары.

«Можа яны гродзенскія, можа хацелі адасобіцца. А можа хто-небудзь з іх і прыезджы. Я не ведаю, але мне здаецца, горад павінен ведаць гэтых «герояў». Я іх буду чакаць і мне будзе прыемна, калі яны заплацяць поўную суму за зняты нумар», — дадаў Сяргей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула